Некаторыя з іх ужо даўно выехалі за межы краіны. Але на іх бацькоў і блізкіх працягваюць аказваць ціск: пытаюцца, дзе яны знаходзяцца, як з імі звязацца, выклікаюць на гутаркі па месцы працы.
На якой падставе праводзяцца ператрусы — пакуль не вядома. Вядома, што мінімум трое чалавек было затрымана, паведамляюць праваабаронцы.





