Delfi.lt

Аднак урад адмовіўся ад планаў забараніць такім людзям карыстацца грамадскім транспартам і неабходнымі медыцынскімі паслугамі.

Гэтыя прапановы былі выкраслены з абноўленага праекта пастановы, аднак медыцынскія паслугі будуць аказвацца па патрабаваннях, устаноўленых міністрам аховы здароўя.

Абмежаванні ўступяць у сілу праз месяц з 13 верасня.

Людзям без пашпарта магчымасцяў і адмоўнага тэсту будуць абмежаваныя большасць кантактных паслуг.

Для непрышчэпленых зачыняцца буйныя гандлёвыя цэнтры, салоны прыгажосці, прадпрыемствы грамадскага харчавання, месцы забаў, розныя мерапрыемствы.

Абмежаванні не будуць распаўсюджвацца на тых, хто прышчапіўся або перахварэў, калі гэта пацвярджаецца тэстамі, тым, у каго адмоўны тэст на каранавірус, выкананы за 48 гадзін, дзецям да 16 гадоў.

З прычыны прыняцця гэтых паправак у Вільні ўчора прайшлі маштабныя акцыі пратэсту, якія скончыліся сутычкамі з паліцыяй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру