Яшчэ некалькі чалавек не выходзяць на сувязь.
Сярод затрыманых — трэнер па трыятлоне Аляксей Адамовіч. У снежні яму далі 10 сутак, калі ён на веласіпедзе вяртаўся дадому.
«Забралі з працы. Прывезлі па месцы прапіскі, зрабілі вобшук і павезлі ў КДБ. Ён пазваніў мне адтуль, прасіў адваката», — распавяла яго жонка пра сённяшнія падзеі.
«Вобшукі праводзяць прадстаўнікі КДБ і СК. Пакуль няма інфармацыі, у чым менавіта абвінавачваюць дэлегатаў. Дваіх адпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні», — расказалі «НН» у прэс-службе «Сходу».
Таксама прайшоў ператрус у былога пасла Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэні. Раней быў старшынёй «Сходу», але сышоў і апошнім часам не меў дачынення да арганізацыі.
Усяго вобшукі і допыты прайшлі ў 23 дэлегатаў. Па стане на вечар 15 з іх адпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні. Па васьмі пакуль няма інфармацыі аб месцазнаходжанні. Гэта Ігар Ляшчэня, Юрый Пісарчук, Аляксей Багушэвіч, Іван Бялецкі, Павел Якута, Вольга Казановіч, Галіна Каткоўская і Аляксандр Малышаў.
«Сход» — гэта віртуальная платформа, дзе можна вылучаць сваіх прадстаўнікоў, а таксама іх абіраць. Планавалася, што прадстаўнікі з усёй краіны — 328 чалавек — змогуць адстойваць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў і ўдзельнічаць у нацыянальным дыялогу.





