За час знаходжання ў рэанімацыі хлопчык перанёс 22 аперацыі — найлепшыя дактары сталіцы змагаліся за жыццё падлетка. У цяперашні час, як адзначылі спецыялісты, ён кампенсаваны. Хлопчыка перавялі для далейшага праходжання лячэння ў дзіцячае апёкавае аддзяленне цэнтра.
Здарэнне адбылося ў канцы красавіка ў Мядзельскім раёне. У доме Кагадоўскіх здарыўся пажар. Бацькоў дома не было (мама была на працы, тата паехаў за ёй). Рома на сваіх руках вынес з агню двухгадовага браціка і тут жа страціў прытомнасць. Акрамя апёкаў на яго твары і руках былі парэзы ад разбітага шкла, праз якое яму давялося прайсці.
29 красавіка Рому на верталёце транспартавалі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска.
Таксама Мінздароўя нагадвае, што ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр паступіў яшчэ адзін падлетак Вадзім Пальчанка з Мсціслаўскага раёна. Ён падчас рыбалкі атрымаў электратраўму. Пры першасным аглядзе ў яго былі дыягнаставаны апёкі рознай ступені цяжкасці — да 70 працэнтаў. На сённяшні момант Вадзім прайшоў першы курс рэабілітацыі ў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы і ўчора быў выпісаны дадому.
Усе дактары, якія ратавалі дзіцячыя жыцця, будуць узнагароджаныя. Атрымае ўзнагароду і Рома Кагадоўскі.





