«Грамадзянін Брытаніі Дэвід С. затрыманы ў Патсдаме супрацоўнікамі Федэральнага ўпраўлення крымінальнай паліцыі, якія праводзяць расследаванне. Акрамя таго, былі праведзеныя ператрусы ў доме і на працы абвінавачанага», — гаворыцца ў заяве пракуратуры.
Брытанец падазраецца ў тым, што ён працаваў на замежную сакрэтную службу не пазней за лістапад 2020 года.
Паведамляецца, што ён адзін раз дасылаў дакументы, атрыманыя ў ходзе сваёй прафесійнай дзейнасці, прадстаўніку расійскай разведкі. У абмен на прадастаўленне інфармацыі абвінавачаны атрымаў пэўную суму грошай.
Пракуратура паказала, што арышт з'яўляецца вынікам сумеснага расследавання ўладаў Германіі і Брытаніі.





