Але ў 1999-м нечакана пакінуў службу па ўласным жаданні. Гэта адбылося пасля трагедыі на Нямізе, дзе загінула 53 чалавекі. Менавіта Барсукоў дакладваў Лукашэнку, што ж адбылося ў той трагічны дзень і як дзейнічала міліцыя.

Звесткі выклалі «кіберпартызаны». У жніўні 1999-га, калі яшчэ працягвалася расследаванне па справе на Нямізе, Барсукоў па ўласным жаданні сышоў са службы, ён быў намеснікам кіраўніка Цэнтральнага РУУС.

У красавіку 2000-га ён вярнуўся ў міліцыю, на тую самую пасаду і ў тое самае раённае ўпраўленне. У 2011 годзе Барсукоў вырас да кіраўніка мінскай міліцыі, а ў 2017-м стаў намеснікам міністра.

Цяпер ён памочнік Лукашэнкі па Мінску, казаў, што міліцыя не катавала ўдзельнікаў пратэстаў.

Сілавікі пакуль не каментуюць сітуацыю з узломам базаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?