У сераду, 11 жніўня, па справе над Сцяпанам Латыпавым адбываюцца спрэчкі бакоў. Пракурор Уладзімір Рабаў просіць прызнаць Латыпава вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы:
• ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК (Арганізацыя і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
• ч. 2 арт. 363 КК (Супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў);
• ч. 4 арт. 209 (Махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры).
Пракурор запрасіў у суда пакаранне для палітвязня ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на восем гадоў і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 300 базавых велічыняў. Справу разглядае Аляксандр Воўк.
Нагадаем, Сцяпан не прызнаў віну ні па адным артыкуле.





