Як паведаміў міністр транспарту і камунікацый Марыус Скуодзіс, на гэта паўплывалі абвешчаныя ЗША ў панядзелак санкцыі, пад якія трапіў у тым ліку і «Беларуськалій».

Са слоў міністра, перавозкі спыняцца, як толькі санкцыі ўвойдуць у дзеянне, а гэта здарыцца ў снежні, піша Delfi.lt.

Выданне таксама паведамляе, што кампанія Літоўскія чыгункі, якая перавозіць прадукцыю «Беларуськалія» праз Літву, страціць праз гэта каля 20 млн еўра.

Эканаміст Яраслаў Раманчук адзначаў: калі краіны Захаду перакрыюць экспарт калію, нафтапрадуктаў, угнаенняў, хімічных тавараў, дрэва і цэменту, а такія варыянты разглядаюцца, эканоміка Беларусі апынецца пад наймацнейшым ударам. Страты складуць ад 15 да 20 працэнтаў ВУП.

«Для нашай эканомікі гэта будзе падобна таму падзенню, якое было пасля развалу Савецкага Саюза. Гэта наймагутны ўдар пад дых. Не выратуе нічога з таго, што мы сёння маем», — лічыць эксперт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0