• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Выбары-2020
Фота 1 з 11
12.08.2021 / 11:22

«Дзядуля са слязьмі падыходзіў да кожнай і казаў «дзякуй». Жанчыны ў белым выйшлі супраць гвалту — як гэта было?

Год таму на беларускія вуліцы выйшлі жанчыны ў белым. Яны маўкліва, з кветкамі ў руках, стаялі ў ланцугу — спачатку каля мінскай Камароўкі, а ўжо хутка — па ўсёй краіне. Гэта стала нямым крыкам супраць катаванняў, што адбыліся з беларусамі пасля выбараў. Жаночы пратэст змог змяніць ход падзей: натхнёныя кабетамі, на вуліцы зноў пачалі выходзіць самыя розныя сацыяльныя групы людзей. На жаль, хутка брутальныя затрыманні не абмінулі ні жанчын, ні студэнтаў, ні пенсіянераў, ні людзей з інваліднасцю. Рэпрэсіі працягваюцца і па сёння. 

Многім галоўным гераіням той першай акцыі давялося з’ехаць з Беларусі, некаторыя — у турмах. 

 «Жанчыны сталі альтэрнатывай Лукашэнку»

Вольга Шпарага актыўна ўдзельнічала ў жаночых маршах. 29 жніўня яна несла ў руках расцяжку пра волю, роўнасць, сястрынства. Цяпер яна часова пражывае ў Берліне. Адна з апошніх кніг Вольгі прысвечаная якраз беларускім падзеям-2020 «У рэвалюцыі жаночы твар: выпадак Беларусі».

«Я з'ехала 25 кастрычніка, таму што, калі выйшла з турмы пасля 15 сутак, мне прысудзілі яшчэ 12, і я пабаялася, што ў наступны раз з турмы ўжо не выйду. Мяне затрымалі мэтанакіравана, і двойчы прадстаўнікі пракуратуры і КДБ гутарылі са мной у турме. Я змагу вярнуцца на радзіму, калі палітычныя рэпрэсіі спыняцца.

Беларускія кабеты выйшлі на пратэсты (а дакладней, узначалілі іх на пэўных этапах), таму што, першае: былі да гэтага гатовыя — ведаюць толк у каманднай працы. Другое: іх падштурхнула сітуацыя — арышт лідараў.

 

Другая прычына сведчыць пра тое, што жанчынам у Беларусі бракавала веры ва ўласныя сілы і падтрымкі грамадства, бо яно шмат у чым патрыярхальнае. Тым не менш, кінуўшы выклік стэрэатыпам, нашы жанчыны, на мой пагляд, умацавалі ў грамадстве свае пазіцыі. Яны заявілі пра цэнтральную праблему — беларускае грамадства працята гвалтам, ад хатняга і штодзённага да інстытуцыйнага і дзяржаўнага. 

 Для мяне таксама было важна праяўляць салідарнасць як з кабетамі, так і з іншымі грамадскімі групамі, таму я і выходзіла.

Як мы пабачылі, для беларусаў не стала праблемай паверыць у жаночае трыа і даверыць уладу жанчынам, таму што яны сталі ўвасабленнем альтэрнатывы Лукашэнку: плюралізм, салідарнасць, дыялог, адкрытасць і крэатыўнасць.

 

На мой пагляд, на першым этапе наша рэвалюцыя дасягнула сваёй мэты: яна карэнным чынам змяніла грамадства. У нас з'явілася ўяўленне пра дэмакратычную будучыню, мы з атамізаваных грамадзянаў ператварыліся ў салідарных. Нарэшце, мы пераламалі ўяўленне пра саміх сябе як маўклівай большасці, што падтрымлівае Лукашэнку. Цяпер рэжым у вырашальнай ступені трымаецца на рэпрэсіях. Яму няма што прапанаваць людзям, таму што яны яго перараслі. Цяпер пытанне толькі ў часе і ў нашай веры ва ўласныя сілы і ўзаемную падтрымку».

«Сказала маці, што паехала на Камароўку па корм для жывёл»

Пісьменніца Ганна Златкоўская з’ехала з Беларусі ў лістападзе, баялася, што па яе могуць прыйсці.

 

«Яшчэ да выбараў мы з сяброўкай абмяркоўвалі, што было б нядрэнна, каб жанчыны зладзілі нейкую акцыю: вось каб расцягнуцца ад Нямігі да Стэлы. Бо ўжо ў чэрвені пасля затрымання Віктара Бабарыкі з сынам падчас акцый салідарнасці пачаліся брутальныя затрыманні. І ў асноўным хапалі мужчын. Потым прайшлі выбары і жудасныя дні пасля, і мне патэліла прыяцелька: будзе жаночая акцыя на Камароўцы, прыходзь. Усе добрыя ідэі, відавочна, лунаюць у паветры. Тым больш, усе загадзя разумелі, што наўрадці на выбарах дадуць перамагчы Святлане Ціханоўскай. Усе рыхтаваліся да падзей 9-га жніўня, каб паказаць, што нас шмат, што нашы галасы скралі. Жаночыя акцыі сталі працягам дэманстрацыі: мы не змірыліся, мы супраць.

 

Калі дайшло да збораў, я вельмі спужалася. Разумела: пасля трох дзён гвалту і жорсткасці наш выхад можа справакаваць працяг. Я перажывала, што мяне затрымаюць: для мяне страшнае само асэнсаванне сустрэчы з Акрэсціна і нашай судовай сістэмай (я далей хадзіла на ўсе акцыі, але заўсёды баялася быць схопленай). Але я не магла застацца дома. Гэта ж пра пачуццё годнасці: ніхто не мае права забіваць, гвалтаваць і катаваць людзей. Калі з гэтым пагадзіцца, як тады жыць? Страшна ўсім, але нехта павінен змагацца з несправядлівасцю, бо інакш нам яшчэ 30 гадоў прыйдзецца зноў сядзець пад лаўкай.

Маленькі сын у той дзень быў на лецішчы ў маці. Я папярэдзіла мужа, куды пайду, але маці нічога не казала, каб тая не перажывала. Потым было смешна: я ўжо стаяла з дзяўчатамі ў ланцугу, як патэліла маці і пытаецца: «А ты дзе?» І я расказваю, што паехала на Камароўку па корм для жывёл. Пасля мама з навін усё ж даведалася, па які «корм» я хадзіла.

Я ўзяла з сабой толькі сумку праз плячо, каб было зручней збягаць, калі прыйдзецца, і яшчэ цацку-авечку — нас жа абазвалі авечкамі. Увесь час была нібыта дрыгучы заяц. Але акрамя трывожнасці, адчувалася, што мы робім нешта важнае. Да нас з кветкамі заехаў Сцяпан Латыпаў (тады я, канечне, не ведала, хто гэта). Пасля, каб аддзячыць, адзін мужчына прапанаваў пачаставаць нас кавай. Праўда, у кавярні яго ініцыятыву перахапіў бармэн: «Усім дзяўчатам кава сёння за наш кошт». Але самы кранальны момант для мяне — калі да нас падышоў дзядуля. Ëн падыходзіў да кожнай і плакаў, казаў «дзякуй». Я таксама расплакалася. Я зразумела, што ў тым ліку выходжу за гэтых сталых людзей, у якіх улада скрала ўсё. Былі, канечне, бабулі, якія крычалі нам: «Прастытуткі!» Але мне іх шкада: яны не разумеюць, што ваююць супраць сябе.

Я супакоілася толькі тады, калі ўсе пачалі разыходзіцца. Для нас гэта прайшло спакойна, хоць навокал, як крумкачы, кружлялі бусікі і аўтазакі. Некаторым дзяўчатам давялося збягаць. Дома мяне ўсю трэсла, але як жа было моцна, калі пасля я пабачыла, што ланцугі размножыліся па ўсім Мінску, а потым і па ўсёй краіне!

Мне здаецца, тая акцыя на Камароўцы стала знакавай: яна паказала, якія ў нас прыгожыя і светлыя беларускі, якія смелыя. Мы прадэманстравалі, што такое — сапраўдны фемінізм у дзеянні: гэта калі жанчыны гатовыя абараняць сваю краіну, сваіх мужчын і дзяцей. І для гэтага неабавязкова браць зброю ў рукі. Я думаю, тая акцыя стала маніфестам і пасылам усёй краіне, яна дала сілу новай хвалі масавых пратэстаў.

«Запаркавалася побач з бусікам сілавікоў»

Дызайнерка Вольга Кардаш з’ехала з Беларусі ў верасні, напярэдадні яе папрэдзілі, што могуць затрымаць. Яна не толькі выходзіла на пратэсты, але адшыла серыю футболак з лога бастуючых прадпрыемстваў (50% ад продажаў ішлі ў адзін з фондаў падтрымкі рэпрэсаваных). 

«Пра акцыю на Камароўцы мне распавяла добрая знаёмая. Планавалася, што гэта будзе для сваіх, правераных, але ў выніку на рынак нейкім чынам прыйшло вельмі шмат жанчын рознага ўзросту і прафесій. Мы па ходзе вырашалі, што апрануць, што ўзяць — вельмі спантанна.

Я прыехала на сваім аўто. Папярэдне некалькі разоў аб’ехала квартал, правярала, ці ёсць аўтазакі. Было страшна, бо з 9-га жніўня вакол была вайна, я жыла ў нейкім шоку. Але гэты страх надаваў і сілу змагацца. А калі ты стаіш і трымаеш за руку незнаёмага чалавека, разумеючы, што вы разам, гэта дае энергіі яшчэ больш. Мне ўвогуле спадабаліся ўсе жаночыя акцыі і маршы, нерэальна на іх зараджалася. Дзяўчаты проста руляць светам!

Для мяне ў той дзень усё скончылася добра: мы прайшліся яшчэ да парку Чалюскінцаў, вярнуліся і сышлі адразу ж, як толькі пабачылі навокал аўтазакі і «ціхушнікаў». Праўда, я няўдала запаркавалася: побач са мной наўпрост сталі бусікі з сілавікамі. І мне яшчэ доўга прыйшлося бадзяцца па раёне, каб з’ехаць пасля іх знікнення: я была ўпэўненая, што ў маім белых пінжаку і штанах, яны адразу мяне схопяць.

 

Я не палітолаг, але праз год магу з упэўненасцю сказаць, што выхад жанчын даў вельмі шмат. Для многіх нібыта перавярнуўся свет, калі яны ўбачылі, што пратэстуюць усе — ад студэнтак да пенсіянерак. Гэта натхніла многіх далучыцца. Беларусы ўсё ж не пра радыкальныя рашэнні, мы пра мір, хоць так і складаней здабыць свабоду.

На першых пратэстах здавалася, што вось яна, перамога, амаль заўтра. Таму і трэба хадзіць на ўсе акцыі і не спыняцца. Давядзецца яшчэ пачакаць. І тыя, хто дагэтуль не ўбачыў, што большасць беларусаў хоча дэмакратыі і заявіла пра гэта — проста сляпыя.

Беларускі і беларусы неверагодныя. І я спадзяюся, што, калі вярнуся дадому, мы зноў будзем пасміхацца адно аднаму на вуліцы проста так, бо будзем свабоднымі».

«Дзяўчына побач сціснула маю руку мацней»

Праграмістка Юлія Цвірбут была затрыманая на вераснёўскім жаночым маршы, яна адседзела 14 сутак. Пасля былі сігналы, праз якія яна адчувала сябе ў небяспецы. З часам гэта толькі прагрэсавала, таму Юля вырашыла не чакаць развязку і прыняла рашэнне з'ехаць, але верыць, што зможа вярнуцца: «Пры ўмове, што ў новай Беларусі ўсе вінаватыя будуць пакараныя, а ўлада будзе абраная народам».

 

«12-га жніўня я знаходзілася ў стане фрустрацыі: сумесь страху, немачы, гора, злосці, поўнага неразумення, што рабіць далей і як з усім гэтым жыць. Таму, калі я ўбачыла ў нейкім чаце паведамленне пра збор каля Камароўкі, я ўзрадавалася проста магчымасці хоць нейкай актыўнасці і праявы эмоцый. Тады ўжо лунала ў паветры нейкая вера ў жаночую сілу: пасля рашэння Ціханоўскай стаць кандыдатам, пасля аб'яднання трох штабоў і такой магутнай выявы трох жанчын разам, іх сімвалаў. Ідэя пра чыста жаночую акцыю ляжала на паверхні. Я ўдзячная той адважнай кабеце, якая проста запусціла гэты працэс.

Мы выбудаваліся ў ланцужок, узяліся за рукі — стала страшна. Я адчула, што дзяўчына побач сціснула маю руку мацней, і зразумела, што ёй таксама не па сабе. Але тое, што мы былі разам, напаўняла энергіяй і сілай. Былі мінакі, якія пачыналі лаяцца, былі незадаволеныя, але я запомніла таго дзядулю, які са слязьмі ў вачах падыходзіў да кожнай з нас і казаў «дзякуй».

Гэта быў вельмі важны момант, з якога пасля пачаліся ўсе дзённыя мірныя акцыі пратэсту, на мой погляд. Я ганаруся быць беларускай».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Вераніка Цапкала: на ўсіх месцаў у турмах не хопіць, перамога непазбежна
Ганна Севярынец: Гэта пратэст супраць зла, калі ён бывае дарэмным?
«Слова года для беларусаў — годнасць». Выкладчык Наталля Дуліна — пра выпрабаванні і чаму не трэба здавацца
«Амапавец сказаў: буду біць, пакуль мне плацяць». Андрэй Ткачоў — пра катаванні ў жніўні і вяртанне ў Беларусь
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Уначы чуліся шматлікія выбухі ў раёне аэрадрома «Зябраўка» пад Гомелем. Мінабароны: Адбылося ўзгаранне тэхнікі 8
Калі ў Мінску адключаць ваду, можна будзе даведвацца праз рассылку
«Не можаш расказваць, што думаеш». Як рэжым цісне на экскурсаводаў
Расіян дазволілі прышчапляць пратэрмінаваным «Спутнікам» 3
Вызначылі парадак прызнання ў Беларусі замежных дыпломаў
Камунальнікаў абавязалі зафарбоўваць «несанкцыянаваныя надпісы»
У Львове адкрылася выстава «Фарбы беларускай рэвалюцыі». Яна складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў
Усяго патроху
«Камунарка» змяніла чырвона-белы дызайн цукерак  6
Аляксандр Глеб сышоў у TikTok і пажартаваў на тэмы мастурбацыі ВІДЭА 6
Аптычная ілюзія 19 стагоддзя: знайдзіце пацыентаў доктара 9
У WhatsApp можна будзе хаваць тэлефонны нумар падчас перапіскі
На «Гродна Азоце» з’явілася ўнікальная рэлакс-зона 4
«Купілі стэйкі па прывабнай цане і здзівіліся». Што за чырвоная рыба прыехала ў нашы крамы? 1
Навукоўцы высветлілі, колькі гадоў старым дубам ля гродзенскага Новага замка 1
Спорт
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
У Беларусі збіраюцца развіваць футгольф 1
Трэніраваць зборную Беларусі па тэнісе перакінулі спецыялістку з Федэрацыі рукапашнага бою 1
Кінула працу на рудніку і стала чэмпіёнкай Беларусі па бодзібілдынгу 19
Баскетбалістку, якая зарабляе найбольш у свеце, асудзілі ў Расіі да 9 гадоў зняволення
Здарэнні
У Маладзечне дзяцюк пабіў чужыя машыны і пакінуў запіску з выбачэннямі 1
Беларусы загінулі ў ДТЗ у Стаўрапольскім краі Расіі
Пад Салігорскам упаў на бок аўтакран, ёсць загінулыя
Новы від махлярства ў Беларусі: зламыснікі клічуць на спатканне ў кіно ці тэатр 2
У Брэсцкім раёне мужчына загінуў, косячы траву трымерам
Гіганцкага іспанскага смаўжа заўважылі ў Мінску
У мінскай бальніцы памёр мужчына з апёкамі 100% цела

У Бярозаўскім раёне пяцігадовы хлопчык пераехаў на машыне сямігадовага
Карысная інфа
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
З-за навальніц на нядзелю абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі 1
Здароўе
Калі занадта шмат думаць, гэта можа нашкодзіць здароўю 2
Доктар: Калі аднагадовае дзіця глядзіць мульцікі на тэлефоне, то да школы ў яго разаўецца блізарукасць
Ніякай бяссонніцы: прапануем метад, з якім вы можаце заснуць за хвіліну 2
Каб таблеткі хутчэй дзейнічалі, трэба легчы на правільны бок 4
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
Гістарычна высокія якасныя паказчыкі збалансаванасці: губернатар Турчын прапанаваў Лукашэнку падняць цэны на малако 7
Казахстан з верасня пачне пастаўляць нафту ў абыход Расіі
Вынік санкцый: плынь расійскіх турыстаў у Беларусь маладзее і змяняе кірункі 1
У Мінсельгасхарчы расказалі, як даюць рады перабоям з тэтрапакамі 1
Меркаванні
«Яны самі прыйдуць да Азарава і Сахашчыка: «Гаварыце, чаго не хапае палку Каліноўскага?» Чаму сілавы варыянт супраціву стаў мэйнстрымам 12
Яўген Лівянт: Уступная кампанія праваленая, панабіралі «троечнікаў» 4
Дракахруст: Як Пазняк развёў Сахашчыка 24
Ільяш: Мы павінны прызнаць, у 2020-м у беларусаў не было ніводнага шанцу. Цяпер яны з'яўляюцца 10
Гісторыя
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
56
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Таджыкістан: велічная гісторыя не гарантуе велічнай сучаснасці 7
Рэпартаж са змрочнай турмы ў Баранавічах. Як там вязні сядзелі ў 1931 годзе і як вешалі асуджаных на смерць
Культура
Страшны сон работнікаў культуры — змены ў Кодэксе аб культуры, падпісаныя Лукашэнкам 1
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
У гурта AKUTE выйшла першая за доўгі час песня
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Паглядзіце, як у Стоўбцах рэканструявалі мадэрнісцкі кінатэатр «Беларусь» ФОТЫ 3
Што пачытаць? 10 захапляльных кніг для летніх вечароў
Жудасны новы свет. Прадказанні аднаго з самых апакапаліптычных геапалітычных стратэгаў 10
Навука і тэхналогіі
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў»
Ці здолееце вы рашыць гэтую простую задачу з касцямі? Большасць не здолее 2
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 4
Хакер узламаў баявога робата з ЗША і расказаў, як гэта можа зрабіць кожны 1
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Любіце сачыць за самалётамі палітыкаў і знакамітасцяў праз анлайн-трэкеры? Расказваем, як яны працуюць
Ці бачаць павукі сны? Гэта магчыма 2
Каханне і сэкс
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 2
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 33
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
Ад кахання да скону да судовага пазову. Гісторыя складаных адносін Шакіры і Жэрара Піке
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
Свет
У самай багатай на нафту краіне Еўропы нечакана ўзнік энергетычны крызіс. І гэта сігнал для ўсяго кантынента 2
Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту «Свабоды» Андрэю Кузнечыку
Экс-прэзідэнт Эстоніі: Беларусы — еўрапейцы, гэта не рускія 10
«Мае забойцы сумна кажуць: «Аляксей, спыніся, калі ласка». Навальны ў калоніі стварае прафсаюз зэкаў і турэмшчыкаў 5
«Мы з Байдэна не смяёмся». Вось што пішуць пра амерыканскага прэзідэнта лукашэнкаўскія СМІ 5
Польшча працягвае абсталёўваць агароджу на мяжы з Беларуссю
У 2021 годзе ВНЖ у краінах ЕС атрымалі 149 тысяч беларусаў
Галоўнае
Пазняк заклікаў падтрымаць Сахашчыка
З 1 верасня з Мінска ў Варшаву пусцяць штодзённы аўтобус
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў»
Старадаўнюю капліцу на Вайсковых могілках у Гродне адрамантуюць
Вольга Карач распачала крыжовы паход — на «Нашу Ніву» і Антона Матольку 15
Літва працягвае выдаваць візы тым, каму пагражае небяспека ў Беларусі
Калі занадта шмат думаць, гэта можа нашкодзіць здароўю 2
Усяго патроху
«У рамках адпрацоўкі раёны лезуць не туды!» BYPOL апублікаваў злівы перамоў эканамічнай міліцыі 2
Страшны сон работнікаў культуры — змены ў Кодэксе аб культуры, падпісаныя Лукашэнкам 1
Кадравы голад дабраўся і да эліты сілавых структур у Расіі
Адукацыя ў крэдыт. Якія крэдыты на навучанне прапануюць банкі 1
Фота / Відэа
Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу 17
Другая гадавіна смерці Тарайкоўскага, а помніка на магіле няма — у чым рэч? 3
Апытанка
Самае чытанае
Вольга Карач распачала крыжовы паход — на «Нашу Ніву» і Антона Матольку 15
У самай багатай на нафту краіне Еўропы нечакана ўзнік энергетычны крызіс. І гэта сігнал для ўсяго кантынента 2
Страшны сон работнікаў культуры — змены ў Кодэксе аб культуры, падпісаныя Лукашэнкам 1
Стала вядома, якія выбары збіраецца праводзіць Нацсавет з Цапкала і Карач 25
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Самае лайканае
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
У распараджэнні BYPOL аказаўся архіў КДБ з інфармацыяй пра рэпрэсаваных за Саветамі беларусаў. Тысячы запісаў 12
Арастовіч пра першы дзень вайны: У тым, што нам у Офісе канец, я не сумняваўся ні секунды 7
Генштаб УСУ пракаментаваў начныя выбухі ў Зябраўцы пад Гомелем 5
Уначы чуліся шматлікія выбухі ў раёне аэрадрома «Зябраўка» пад Гомелем. Мінабароны: Адбылося ўзгаранне тэхнікі 8
Гарачыя тэмы
У самай багатай на нафту краіне Еўропы нечакана ўзнік энергетычны крызіс. І гэта сігнал для ўсяго кантынента 2
Наколькі рэальна сфармаваць беларускае войска на тэрыторыі іншай дзяржавы?  9
Стала вядома, якія выбары збіраецца праводзіць Нацсавет з Цапкала і Карач 25
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Генштаб УСУ пракаментаваў начныя выбухі ў Зябраўцы пад Гомелем 5
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
56
У распараджэнні BYPOL аказаўся архіў КДБ з інфармацыяй пра рэпрэсаваных за Саветамі беларусаў. Тысячы запісаў 12
Яўген Лівянт: Уступная кампанія праваленая, панабіралі «троечнікаў» 4
Дракахруст: Як Пазняк развёў Сахашчыка 24
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх