— Немагчымасць весці разлікі ў замежнай валюце (даляры, еўра, швейцарскія франкі). Тым не менш, застанецца магчымасць весці разлікі ў рублях і юанях.

— Хутчэй за ўсё, поўная адмова міжнародных арганізацый ад любых кантактаў. У санкцыйных дакументах гэта наўпрост не прапісана, але мяркуецца, што рызыкаваць ніхто не будзе.

— Тая ж сітуацыя са спонсарамі. Міжнародныя адваляцца адразу. Унутраным спонсарам нагадаюць пра другасныя санкцыі. Прамая падтрымка НАК Беларусі можа выліцца ў санкцыі супраць арганізацыі-спонсара. У гэтай сітуацыі, думаю, таксама ніхто не захоча рызыкаваць.

— Адвальваюцца ўсе міжнародныя пастаўшчыкі экіпіроўкі.

— Прадстаўляць НАК Беларусі на ўсіх алімпійскіх мерапрыемствах стане немагчымым. 

«Калі коратка падсумаваць, то асноўны смяротны ўдар нанясуць не канкрэтныя пункты санкцый, а сама іх наяўнасць.

Міжнародныя партнёры, контрагенты і спонсары не будуць разбірацца, што можна і што нельга. Прасцей наогул не ўзаемадзейнічаць, чым потым гадамі дамагацца разблакіроўкі сваіх рахункаў. Асабіста ў мяне адчуванне, што ніхто яшчэ не ўсвядоміў усю драматычнасць таго, што адбываецца. Але як і пісаў вышэй, поўная карціна будзе бачная ў найбліжэйшы час», — рэзюмуе допіс Апейкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0