Суддзя Святаслаў Каліна пакараў палітвязняў наступнымі тэрмінамі: 

  • Гваздзёлка Раман — 4 гады пазбаўлення волі,
  • Ганчароў Мікіта — 3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі,
  • Жылінскі Вадзім — 4 гады пазбаўлення волі,
  • Жук Дзяніс — 4 гады пазбаўлення волі.
  • Князеў Дзмітрый — 3 гады пазбаўлення волі,
  • Кузміч Юрый — 4 гады пазбаўлення волі,
  • Панько Дзмітрый — 3 гады пазбаўлення волі,
  • Сотнікаў Антон — 4 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі (акрамя арт. 293 яго вінавацілі яшчэ і па ч. 1 арт. 339 КК — «злоснае хуліганства»),
  • Тур Дзмітрый — 3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі,
  • непаўнагадовы Шатохін Максім — 3 гады пазбаўлення волі.

Менавіта такія тэрміны пакарання і запрашвалі дзяржабвінаваўцы Аляксей Бараноўскі і Шарко.

Як паведамляюць відавочцы, на абвяшчэнне прысуду не пусцілі 16 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0