У ліпені ў Маскве зарэгістравалі 17 237 смерцяў, паведамляецца на сайце гарадскога дэпартамента аховы здароўя. У параўнанні з ліпенем мінулага года смяротнасць вырасла на 6464 выпадкі — гэта значыць на 60%.

Такая дынаміка звязана з рэзкім ростам захворвання ў сувязі з распаўсюджваннем новага штаму кавіду ў чэрвені, а таксама анамальна гарачым надвор'ем у горадзе апошнія месяцы. Анамальная спякота негатыўна ўплывала на цяжкасць COVID-19, яго наступствы і прывяла да абвастрэння захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Страта вадкасці ў арганізме і павелічэнне вязкасці крыві з прычыны спякоты могуць прыводзіць да рэзкага павышэння рызыкі тромбаўтварэння, падзення ціску і інсульту.

У ліпені COVID-19 стаў асноўнай або спадарожнай прычынай смерці ў 6583 выпадках (38% смерцяў за месяц).

Нагадаем, у Расіі для вакцынацыі выкарыстоўваюцца вакцыны выключна расійскай вытворчасці. На 13 жніўня ў Маскве мінімум адну дозу вакцыны атрымалі 43.3% дарослых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0