Расійскія комікі запісалі ролік у падтрымку свайго калегі Ідрака Мірзалізадэ, які атрымаў 10 дзён арышту за жарт пра рускіх. Ролік размешчаны на ютуб-канале Stand-Up Club #1.

«10 дзён за жарт — гэта не страшнае пакаранне, але страшны прэцэдэнт. Жарт можа не спадабацца ці пакрыўдзіць. Але за жарт нельга пазбаўляць волі. Адзінае, чаго хочуць комікі, выходзячы на сцэну, — каб людзі смяяліся», — гаворыцца ў апісанні да відэа.

Нагадаем, раней у дачыненні да коміка, грамадзяніна Беларусі Ідрака Мірзалізадэ ў Расіі распачалі справу па артыкуле аб ўзбуджэнні нянавісці або варожасці і прыніжэнне чалавечай годнасці.

У ходзе пракурорскай праверкі было ўстаноўлена, што ён публічна вымавіў «выказванні, якія змяшчаюць лінгвістычныя і псіхалагічныя прыкметы прыніжэння групы асоб, выдзеленай па нацыянальнай прыкмеце, і прапаганду яе непаўнавартаснасці».

Мірзалізадэ ў выпуску перадачы «Разгоны» апісваў цяжкасці пры здыме кватэры, з якімі сутыкаецца чалавек паўднёвага паходжання. Ён распавёў, як ён заехаў у кватэру, якую раней здымалі «рускія», і пабачыў запэцканы калам матрац.

Комік таксама распавёў, што на яго напалі ў цэнтры Масквы, пасля таго як яго выступ раскрытыкавалі.

Ідрак Мірзалізадэ нарадзіўся ў Азербайджане, але вырас і вучыўся ў Мінску, у яго беларускае грамадзянства. Яго бацька Кахін Мірзалізадэ быў вядомы дзеяч талышскага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0