Па ягоных словах, мэтанакіраваная кампанія краін ЕС і ЗША па палітычным і эканамічным ціску на Беларусь ставіць пад пагрозу рэалізацыю мэтаў устойлівага развіцця ў нашай краіне.
«Аднабаковыя абмежавальныя меры ў выглядзе недапушчэння беларускіх тавараў на еўрапейскі рынак, забарона заходніх дзяржаў на пералёты беларускіх перавозчыкаў над сваёй тэрыторыяй, эскалацыя міграцыйнага крызісу на беларуска-літоўскай мяжы цяпер набывае катастрафічныя перспектывы», — кажа палітык. Ён заклікае асудзіць і не дапусціць прымяненне санкцый.
У сваю чаргу, былы спікер верхняй палаты парламента і старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч заявіў, што санцыі ствараюць умовы для пад’ёму нацыянальнай эканомікі.





