Фармальна залежных людзей змяшчаюць у прафілакторый, каб вылячыць іх пры дапамозе «медыцынскай і працоўнай тэрапіі». Фактычна ж умовы параўнальныя з месцамі пазбаўлення свабоды, ЛТП падпарадкоўваюцца Дэпартаменту выканання пакаранняў.

Падставай для накіравання ў ЛТП з’яўляецца не здзейснены правін, а хвароба — хранічны алкагалізм, наркаманія ці таксікаманія, за правапарушэнні вінаватыя асобна нясуць адміністрацыйную адказнасць.

На думку медыкаў, немагчыма прымусова вылечыць чалавека ад алкагольнай ці наркатычнай залежнасці. Больш за тое, часцяком у ЛТП трапляюць людзі, якім не прапанавалі альтэрнатыўныя метады лячэння. Па сутнасці, адзіная карысць ад такіх «прафілакторыяў» — часовая ізаляцыя дэбашыра ад сваякоў. Дзяржава нават не вядзе статыстыку, колькі алкаголікаў і наркаманаў вылечваецца за час знаходжання ў ЛТП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0