На пачатак 2021 года ў актыўнай працы ў Беларусі былі праекты на 1 мільярд даляраў ад Сусветнага банка. Цяпер СБ працягвае тое, што ўжо было пачата, напрыклад праекты па барацьбе з пандэміяй або мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі. «Новых праектаў, якія былі б перададзены на зацвярджэнне Савету дырэктараў, няма», — адказалі ў банку на запыт Deutsche Welle.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця інвеставаў у Беларусь каля 3 мільярдаў еўра, у выглядзе выключэння супрацоўнічалі з дзяржпрадпрыемствамі. «Мы не інвеставалі ў новыя праекты ў дзяржсектары з пачатку 2020 года і не плануем рабіць гэта ў недалёкай будучыні», — заявіў прадстаўнік ЕБРР. Праекты з прыватным бізнэсам пакуль працягваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0