Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава назвала «несусветнай лухтой» спробы звязаць непадаўжэнне рабочай візы карэспандэнту Бі-бі-сі Сары Рэйнсфард з яе пытаннямі на адрас Аляксандра Лукашэнкі на адной з прэс-канферэнцый.

«Гэта такая несусветная лухта, таму што гэта ўсё адбывалася на працягу літаральна дня-двух. Мы яшчэ займаліся тым, каб яна вярнулася на тэрыторыю Расіі, мы яшчэ ёй дапамагалі ў гэтым. Я не хачу займацца канспіралогіяй і думаць, што гэта Бі-бі-сі яе туды спецыяльна адпраўлялі, хай гэтым аналітыкі займаюцца», — сказала яна ў суботу ў эфіры тэлеканала «Дождь».

Па словах Захаравай, рашэнне Масквы ў сітуацыі з Рэйнсфард ніяк не звязана з яе журналісцкай дзейнасцю, а ў тым, што яна вяртаецца ў Вялікабрытанію, «выключна і толькі заслуга яе радзімы».

«Гэта мера ў адказ. У чалавека скончвалася віза, мы папярэджвалі некалькі разоў, мы пра гэта казалі. На жаль, нас не пачулі, было прынята такое рашэнне», — адзначыла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі.

Таксама Расія чакае тлумачэнняў брытанскага боку ў сувязі з нявыдачай віз журналістам з Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0