Праваабаронцам стала вядома, што ў апошні час на адрасы міжнародных арганізацый рассылаюцца паведамленні нібыта ад імя «Вясны», у якіх выказваецца заклапочанасць ростам парушэнняў правоў грамадзян на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў у Літве.
Раней лісты з падобным зместам рассылаліся ў лютым-сакавіку — тады еўрапейскія парламентарыі і амбасады атрымоўвалі фэйкавыя заявы наконт «заклапочанасці «Вясны» з нагоды парушэння правоў чалавека ў краінах ЕС».
ПЦ «Вясна» заяўляе, што не мае дачынення да дадзеных лістоў і расцэньвае іх як правакацыю ў дачыненні да арганізацыі.





