Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані пакінуў краіну. Гані вылецеў у Таджыкістан.
Пасля Таджыкістана Гані адправіцца ў трэцюю краіну. Якую менавіта, не ўдакладняецца.
Разам з прэзідэнтам знаходзяцца яго бліжэйшыя памочнікі.
Раней паведамлялася, што прадстаўнікі афіцыйных афганскіх уладаў збіраюцца 16 жніўня правесці ў Досе перамовы з рухам «Талібан», які фактычна захапіў уладу ў Афганістане. 15 жніўня яго баевікі ўвайшлі ў Кабул.





