У паветранай прасторы Беларусі са жніўня 2020 года паспяхова прадухілілі тры «правакацыі», паведаміў камандуючы ВПС і СПА генерал-маёр Ігар Голуб у эфіры тэлеканала СТБ.

Паводле яго слоў, першай спланаванай «правакацыяй» была акцыя з БЧБ-шарыкамі. Генерал распавёў, як з ёй змагаўся.

«Мы выдатна бачылі, як яна збіраецца выконвацца, як развівалася сітуацыя ў паветры. Я ў гэты час знаходзіўся на цэнтральным камандным пункце і назіраў абстаноўку ў паветры. Шарыкі — гэта быў ужо акт адчаю ад таго, што яны не змаглі зрабіць тое, што планавалі», — адзначыў вайсковы начальнік.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?