Зась адзначыў, што поспехі «Талібана» істотна ўплываюць на становішча ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне калектыўнай бяспекі АДКБ і выклікаюць глыбокую занепакоенасць.

«Галоўнай мэтай арганізацыі ў цяперашніх умовах застаецца бяспека дзяржаў-членаў АДКБ [у рэгіёне ў АДКБ уваходзяць Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан, а таксама Расія, Беларусь, Арменія]. Прыярытэт у дзейнасці арганізацыі пры гэтым па-ранейшаму аддаецца палітыка-дыпламатычным сродкам.

У выпадку абвастрэння становішча і пагрозы бяспекі Рэспублікі Таджыкістан для аказання дапамогі саюзніку будуць прыняты ўсе неабходныя калектыўныя меры, прадугледжаныя статутнымі дакументамі».

«У цяперашні час таджыкскія сілавыя структуры цалкам кантралююць сітуацыю на мяжы [яна складае 1300 км] і неабходнасць у задзейнічанні механізмаў АДКБ няма», — заявіў ён.

Па словах генеральнага сакратара, ужо пачата непасрэдная падрыхтоўка да вучэнняў Калектыўных сіл АДКБ, якія ў найбліжэйшыя месяцы пройдуць паблізу таджыкска-афганскай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0