Марш 20 верасня

Марш 20 верасня

Абвінавачаны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

У чым прызналі вінаватым?

Дзмітрыя Белікава прызналі вінаватым у тым, што 20 верасня ён далучыўся да мітынгу ў складзе групы з 800 чалавек, прыняў актыўны ўдзел у ім, парушыў працу транспарту, таксама ён меў з сабой сцяг. Гэта пацверджана відэазапісам, на якім Белікаў пазнаў сябе. Паводле высноваў дзяржабвінавачання, ён таксама блакаваў дарогу, што, на думку пракурора, таксама бачна на відэазапісы. Удзел мужчыны ў масавым мерапрыемстве пацвярджае білінг тэлефона. Дзяржабвінаваўца таксама палічыў, што наўмысны ўдзел у мерапрыемствах пацвярджаецца тым, што ў тэлефоне абвінавачанага знойдзеныя фотаздымкі з розных масавых мерапрыемстваў.

Факт масавага мерапрыемства ў той дзень у тым месцы пацверджаны рапартам супрацоўніка міліцыі, а таксама аб'явамі ў тэлеграм-каналах.

Што казалі абвінавачаны і адвакат?

Дзмітрый Белікаў прызнаў сябе вінаватым у актыўным удзеле ў падзеях, групавых дзеяннях, а таксама непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў. Адным з рэчдокаў было прызнанае ліставанне з дзяўчынамі, падчас якіх у тым ліку абмяркоўваліся месца сустрэчы на мітынгу: мужчына распавёў, што яно было асабістым, каб паказаць, які ён малайчына. 

Ён раскаяўся і адзначыў, што больш ніколі не будзе так рабіць.

Адвакат Белікава адзначыў, што абвінавачанне бяздоказнае: час знаходжання мужчыны на праезнай частцы абвяргаецца пісьмовымі матэрыяламі справы. Ён падкрэсліў, што абвінавачаны далучыўся да мітынгу неўсвядомлена, калі выходзіў з крамы, агульны час ягонага ўдзелу ў мерапрыемстве не перавысіў дзесяці хвілін. Таксама адвакат нагадаў, што няма доказаў спынення транспарту ў той час і ў тым месцы, дзе быў Белікаў, а ягоны фотаздымак зняты з тратуара, а не праезнай часткі.

Сведкі па справе на суд не з'явіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0