Былы амбасадар Ігар Ляшчэня стаў 631-м палітвязнем у Беларусі
Былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне Ігар Ляшчэня прызнаны палітвязнем. Яго арыштавалі 11 жніўня, калі адбыліся масавыя затрыманні людзей, датычных да платформы народных прадстаўнікоў «Сход», на наступны дзень ён ужо быў на Акрэсціна.
Раней Ігар Ляшчэня быў старшынёй «Сходу», але сышоў і апошнім часам не меў дачынення да арганізацыі.
Цяпер следчыя правяраюць экс-пасла на датычнасць да «дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Такім чынам, Ігар Ляшчэня стаў 631-м палітвязнем у Беларусі па стане на 16 жніўня 2021 года.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ