Паведамляецца, што Генпракуратура ўстанавіла шматлікія выпадкі масавага знішчэння фашысцкімі злачынцамі грамадзянскага насельніцтва рэспублікі, гвалтоўнага вывазу іх за межы СССР, у прыватнасці на тэрыторыю Германіі. Таксама ёсць факты выкарыстання прымусовай працы ў інтарэсах праціўніка. Шмат выпадкаў, калі акупацыйная улада арганізоўвала месцы прымусовага ўтрымання, дзе шляхам стварэння невыносных умоў было забіта значная колькасць людзей.
«Акрамя таго, паўсюдна вынішчалася і незаконна адбіралася на карысць агрэсара маёмасць. Так, разбураліся прамысловыя прадпрыемствы, будынкі, аб'екты інфраструктуры, былі разрабаваныя калгасы, адбіралася жывёла, вывозілася абсталяванне (паравыя катлы, турбіны, перасоўныя электрастанцыі, металарэжучыя станкі, дрэваапрацоўчае абсталяванне і т.п.), выкрадаліся гісторыка-культурныя каштоўнасці (музейныя экспанаты, прадметы жывапісу, каштоўнасці)», — гаворыцца ў паведамленні.
Такімі дзеяннямі БССР і яе жыхарам быў нанесены ўрон, што падлягае ацэнцы і падліку ў грашовым выражэнні, упэўненыя ў Генпракуратуры.
З улікам інфляцыі амерыканскай валюты агульная сума шкоды можа складаць не менш за $ 500 млрд у эквіваленце, паведамляе Генпракуратура.