Алесь Марціновіч. Фота Надзеі Бужан, zviazda.by

Алесь Марціновіч. Фота Надзеі Бужан, zviazda.by

Малая радзіма Алеся Марціновіча — Случчына. Дакладней вёска (цяпер аграгарадок) Казловічы, што знаходзіцца за 8 км ад раённага цэнтра.

Яго бацькі былі вясковымі настаўнікамі, часта пераязджалі. Таму дзяцінства прайшло на суседняй Капыльшчыне, у вёсцы Навасёлкі.

У сям’і пісьменніка існуе традыцыя — кожны год Ягор Марціновіч адвозіў свайго бацьку ў дзень яго народзінаў у Навасёлкі. Сёлета традыцыя ўпершыню перарвалася: сын творцы знаходзіцца за кратамі.

Будучы пісьменнік спачатку пайшоў па шляху бацькоў: паступіў на філфак БДУ, але потым перавёўся на журфак. Тады — на аддзяленне філфаку, на момант выпуску — самастойны факультэт.

Потым былі раённыя газеты, два гады службы ў Бураціі —

і амаль трыццаць гадоў працы ў знакамітай газеце «Літаратура і мастацтва». Напрыканцы 1980-х гэта было надзвычай аўтарытэтнае выданне. Менавіта на яго старонках з’явіўся тэкст Зянона Пазняка, які адкрыў праўду пра Курапаты.

У «ЛіМе» Марціновіч доўгі час загадваў аддзелам інфармацыі, але пакрысе усё больш пісаў рэцэнзіі. Ён

меў рэпутацыю надзвычай прадукцыйнага літаратурнага крытыка, які асвятляў асноўныя падзеі літаратурнага працэсу. Праўда, не любіў пісаць адмоўныя тэксты — яго водгукі былі пераважна станоўчыя.

На рахунку Марціновіча дзясяткі розных кніг. Гэта выданні па гісторыі для дзяцей, кнігі крытыкі, дзіцячыя казкі, ён укладаў кнігу «Памяць» пра Капыльскі раён. Але

справай яго жыцця стала шматтомная гісторыя Беларусі ў асобах (кнігі «Зерне да зерня», «Хто мы, адкуль мы…» і іншыя; адна з іх у 1990-я была адзначана дзяржаўнай прэміяй Беларусі).

У гэтых кнігах Алесь Марціновіч расказаў пра некалькі соцень знакамітых суайчыннікаў, якія праславілі беларускі край і іншыя землі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0