«Службовыя асобы беларускага інфармацыйнага агенцтва Дзмітрый Наважылаў, Кацярына Боева і Ірына Леўшына затрыманыя па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», — паведамляе сілавое ведамства.

Следствам была ініцыяваная падатковая праверка дзейнасці БелаПАН, у ходзе якой ужо выяўлены парушэнні падатковага заканадаўства, заяўляе СК. Пасля вызначэння канчатковай сумы нявыплачаных падаткаў следствам будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням службовых асоб БелаПАН па арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў) Крымінальнага кодэкса. 

Цяпер Дзмітрый Наважылаў, Кацярына Боева і Ірына Леўшына знаходзяцца на Акрэсціна. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0