Як тлумачаць з'яўленне людзей у форме з беларускага боку ў ведамстве? «У мэтах прадухілення незаконнага перасячэння мяжы беларускія памежнікі перакрылі кірунак руху замежнікаў, якія выдвараюцца. У сувязі з гэтым літоўскія сілавікі адмовіліся ад сваіх намераў. Парушэнне беларускай мяжы было папярэджана», — паведамляе Пагранкамітэт Беларусі.
«На пададзеным літоўскім бокам відэа адсутнічаюць аб'ектыўныя сведчанні незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы беларускімі памежнікамі», лічаць там.
Якую мэту пераследуюць літоўцы, на думку беларускага боку? «Гэта спроба правакацыі з мэтай штучнага стварэння інфармацыйнага рэзанансу».