Прапанову зрабіў старшыня Адэскай аблдзяржадміністрацыі Сяргей Грынявецкі, яго падтрымала кіраўніцтва Мікалаеўскай і Херсонскай абласцей. Прапанова тычыцца не толькі школьнага сезона, але і ВНУ.

Ідэя тлумачыцца зменамі кліматычных умоў. Маўляў, турыстычны сезон пачынаецца не ў маі, як склалася гістарычна, а пазней. «Май і чэрвень суправаджаюцца частымі ападкамі, вятрамі і адсутнасцю цяпла, а пра верасень турысты кажуць як пра «аксамітны сезон», гэта значыць лепшы час для прыезду ў прыморскія рэгіёны», — кажа дырэктар дэпартамента эканамічнай палітыкі і стратэгічнага планавання Дзмітрый Радулаў.

Чыноўнікі лічаць, што афіцыйнае падаўжэнне працягласці турыстычнага сезона павялічыць паступленні ў бюджэты і прадаставіць працоўныя месцы тысячам жыхароў.

«Вельмі важным для эканамічнага і турыстычнага развіцця з'яўляецца працяг летняга перыяду адпачынку, у тым ліку, з-за пераносу пачатку навучальнага працэсу», — адзначыў Дзмітрый Радулаў.

Прыморскія рэгіёны краіны патэнцыйна могуць дадаткова атрымаць у мясцовыя бюджэты каля 600 млн грыўняў., з якіх 50% прыйдзецца на Адэскую вобласць.

«Практыка пераменнага раскладу пачатку навучальнага года (у залежнасці ад рэгіёна і кліматычных умоў) з'яўляецца досыць распаўсюджанай за мяжой, у прыватнасці ў Балгарыі, Грузіі, Іспаніі, Італіі, Нідэрландах, Румыніі, ЗША», — кажуць у Адэскай адміністрацыі.

Аднак змяненне даты пачатку навучальнага года патрабуе адпаведных змяненняў у закон Украіны «Аб поўнай агульнай сярэдняй адукацыі», згодна з якім навучальны працэс ва ўстановах сярэдняй адукацыі павінны доўжыцца не менш за 175 навучальных дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0