Рэлігійная сутнасць свята наступная:

Незадоўга да Галгофы, кажа Святое Пісьмо, Ісус Хрыстос узняўся з трыма апосталамі — Пётрам, Якубам і Янам — на гару Табор у Галілеі, дзе «перамяніўся перад імі. Аблічча Ягонае заззяла, быццам сонца, а вопратка сталася белай, як святло».

А калі хрысціянства прыйшло на нашы землі, дзень Перамянення злучыўся са старажытным святам земляробчага календара.

На Спаса ў цэрквах свяцілі яблыкі і іншую садавіну. 

Старадаўнiя паданнi казалі, што ў дзень Яблычнага Спаса Госпад адорвае душы ўсiх памерлых дзяцей райскiмi яблыкамi — першымi пладамi новага ўраджаю. Таму, у каго хто памёр з блізкіх, той не еў яблык да Спаса, каб на тым свеце блізкаму не застацца без яблык.

Пра Спас ёсць шмат прымавак і прыкметаў. 

Калi буслы адлятаюць раней за Спас, восень будзе ранняя і халодная. Калі пазней за Спас — мяккая i цёплая.

Прыйшоў Пятрок (12 ліпеня) — апаў лiсток, прыйшоў Iлья (2ц жніўня) — апала два, прыйшоў Спас (19 жніўня) — пайшло лета ад нас.

Якi другi Спас (першы Спас — 14 жніўня), такi i студзень.

Спас — усяму час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0