Польшча адправіла для аховы мяжы з Беларуссю 1000 салдатаў
Для аховы мяжы з Беларуссю, дзе адбываюцца спробы незаконнага перасячэння, былі накіраваны дадатковыя супрацоўнікі Памежнай службы і тысяча салдат Войска Польскага, паведамляе «Радыё Польшча».
За суткі Памежная служба перашкодзіла ў перасячэнні мяжы 130 мігрантам, а 8 замежнікаў былі арыштаваныя.
Паводле даных Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, з пачатку жніўня польска-беларускую мяжу спрабавала нелегальна перасячы 2 тысячы 100 чалавек.
Агульная працягласць польскай мяжы з Беларуссю складае 418 кіламетраў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ