Фатограф Дзмітрый Дзмітрыеў выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту
Раніцай 20 жніўня з турмы на Акрэсціна выйшаў фатограф газеты «Новы Час» Дзмітрый Дзмітрыеў, паведамілі ягоныя сваякі. Ён адбываў тэрмін нібыта за «непадпарадкаванне міліцыі».
5 жніўня а 6.40 Дзьмітры Дзьмітрыеў пасьпеў напісаць у сацсетках: «Да мяне прыйшлі». Пасьля гэтага яго адвезьлі на допыт у Следчы камітэт, ператрусу ў кватэры не было.
Суд пакараў яго 15 суткам арыштам быццам бы за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі», паведамляе Радыё Свабода.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ