Здарэнне адбылося ў сакавіку ў самалёце Масква — Магада. 28-гадовы мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, нецэнзурна лаяўся на адрас членаў экіпажа і пасажыраў, бегаў па салоне, перашкаджаючы працы бортправаднікоў, перакуліў каляску з ахаладжальнымі напоямі», — паведамляе ТАСС.

Пасля прыбыцця ў аэрапорт Магадана беларуса затрымалі. Была заведзена крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства, здзейсненае на паветраным транспарце». Абвінавачаны прызнаў віну ў поўным аб'ёме. Яго прысудзілі да аднаго года і аднаго месяца папраўчых работ.

Аднак улічваючы тое, што ён быў пад вартай з 27 сакавіка па 12 жніўня з разліку адзін дзень пад вартай за тры дні папраўчых работ, то наш суайчыннік быў вызвалены ў зале суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0