Цяпер падчас заказу ў Расіі сэрвіс паведамляе пакупніку, што яму давядзецца даплаціць за выбар замежнай плацежнай сістэмы, альбо прапаноўваецца бясплатны расійскі варыянт. Такая розніца ўтвараецца за кошт больш нізкіх камісій пры апрацоўцы транзакцый расійскімі плацежнымі сістэмамі, адзначаюць у Wildberries і дадаюць, што ў Visa, Mastaercard і Maestro яны даходзяць да 2%.

У Беларусі працуе 281 пункт выдачы замоваў Wildberries. Ці будуць распаўсюджвацца на беларускіх пакупнікоў новыя правілы? 

«Камісія падчас аплаты картамі Visa, Mastercard і Maestro уключаная толькі на тэрыторыі Расіі», — адказалі «Нашай ніве» ў кампаніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру