У новым навучальным годзе за карыстанне камплектам падручнікаў для школьнікаў з 1-га па 11-ы клас трэба будзе заплаціць 14,5 рубля.
Для ільготнікаў (напрыклад, шматдзетныя сем'і) сума ўдвая меншая — 7,25 рубля.
Ёсць і тыя, хто атрымае падручнікі бясплатна.
Аплаціць трэба да 1 кастрычніка, зрабіўшы гэта праз сістэму АРІП:
Адукацыя і развіццё/аддзелы, упраўленні адукацыі/Выбраць патрэбны раён/Падручнікі/увесці нумар школы або гімназіі, клас/указаць прозвішча вучня і суму да аплаты.





