Згодна са спадарожнікавымі здымкамі, апублікаванымі тэлеканалам CNN, на архіпелагу Новая Зямля рыхтуюцца выпрабаванні ракет «Буревестник», якія Пуцін прэзентаваў у 2018 годзе. Гэтыя ракеты маюць ядзерную энергетычную ўстаноўку.

Фота CNN

Фота CNN

Па словах экспертаў з Інстытута міжнародных даследаванняў Мідлбэры (штат Каліфорнія), фотаздымкі, зробленыя спадарожнікам ад кампаніі Capella Space, маюць пераканаўчыя доказы таму, што Расія рыхтуецца да выпрабаванняў крылатай ракеты з ядзернай устаноўкай на архіпелагу Новая Зямля. Раней на гэтай пляцоўцы ўжо праходзілі выпрабаванні ракет «Буревестник».

Фота CNN

Фота CNN

Па словах супрацоўніка інстытута Джэфры Льюіса, выкарыстанне ядзернай энергаўстаноўкі забяспечвае ракетам неабмежаваную далёкасць палёту, а таксама дазваляе бесперашкодна пераадольваць амерыканскія радары. Аднак разам з гэтым, выпрабаванні ракет уяўляюць сабой пагрозу для навакольнага асяроддзя і здароўя чалавека. Гэтыя рызыкі сталі прычынай, чаму некаторыя замежныя эксперты называюць гэту расійскую ракету «лятучым Чарнобылем».

Фота CNN

Фота CNN

У верасні 2019 года тэлеканал CNBC паведаміў, што Расія ўжо праводзіла выпрабаванні крылатых ракет. Па версіі амерыканскай разведкі, пяць выпрабаванняў скончыліся аварыямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0