Пра гэта прадпрымальнік заявіў у інтэрв'ю агенцтву BNS. Па яго словах, працаваць у Беларусі надзвычай складана.

«Надзвычай цяжка і складана. Тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі, ні для каго не сакрэт. У такіх умовах працаваць вельмі складана. Там было шмат пройгрышаў і пахваліцца пакуль няма чым» — ахарактарызаваў ён працу свайго бізнесу ў Беларусі.

Марціняквічус пацвердзіў агенцтву, што былі спробы вывучыць попыт на прадмет продажу сеткі, але канкрэтных вынікаў яны не далі.

«Былі тэсты, але яны былі больш на ўзроўні апытання, каму тут можа быць цікава. Улічваючы бягучую сітуацыю ў Беларусі, ліквіднасць там цяпер блізкая да нуля», - сказаў ён.

«Рашэнне інвеставаць у Беларусь, я лічу, было няправільным. Гэтая краіна кардынальна адрозніваецца ад Літвы з пункту гледжання бізнэс-асяроддзя, і ўмовы для інвеставання там вельмі неспрыяльныя», — дадаў Марцінкявічус

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0