У праекце пастановы ўрада, які Кабмін будзе абмяркоўваць у панядзелак, прадугледжаны і канкрэтныя дэталі.
Слупы са спіральным, максімальна непраходным калючым дротам «канцэрціна», павінны быць вышынёй не менш за чатыры метры. Плот павінен быць устойлівы да ўмоў надвор'я, «агрэсіўных рэчываў», вільгаці, узведзены з улікам асаблівасцяў грунту, ветру.
Праект прадугледжвае абсталяванне варот і дзвярэй для абслугоўвання прыгранічнай тэрыторыі. Дадаткова калючы дрот будзе працягнуты і з беларускага боку.
Згодна з праектам, на будаўніцтва будзе выдзелена 152 млн еўра.





