Тэрмін «замежны агент» з'явіўся ў расійскім заканадаўстве ў 2012 годзе. Першапачаткова ў законе аб замежных агентах гаворка ішла пра няўрадавыя арганізацыі, што атрымліваюць фінансаванне з-за мяжы (такія як Amnesty International, Human Rights Watch, Transparency International). За апошнія гады законы змяніліся, і тэрмін пашырыў сваё выкарыстанне і на некаторыя СМІ, а таксама нават на асобных незалежных журналістаў. 

Паводле новага расійскага заканадаўства, сродак масавай інфармацыі можа быць прызнаны «замежным агентам», калі ён атрымлівае фінансаванне з-за мяжы.

Атрымаўшы статус «замежнага агента», СМІ павінны пазначаць усё, што яны публікуюць, — нават паведамленні ў сацыяльных сетках — працай замежнага агента, і штоквартальна прадстаўляць фінансавыя справаздачы ў Міністэрства юстыцыі. Памылкі ў бухгалтэрыі могуць пацягнуць за сабой штрафы і нават пазбаўленне волі.

Больш за тое, калі нейкае іншае медыя (не «замежны агент») піша ў сваім артыкуле пра СМІ-«иноагента», «неиноагент» таксама абавязаны ў кожнай нататцы пазначаць статус згаданага «замежнага агента». Патрабаванні да маркіроўкі настолькі складаныя, што яны робяць змест артыкулаў нечытэльным і руйнуе ўсю структуру сайтаў.

Чытайце, як Крэмль зачышчае рэшткі незалежных медыя

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?