Ігар Ляшчэня

Ігар Ляшчэня

«Тата дома, адчувае сябе добра, перадае ўсім вялікі дзякуй за падтрымку, просіць зразумець і дараваць, бо ў найбліжэйшы час не будзе выходзіць на сувязь — хоча адпачыць у спакойнай хатняй абстаноўцы. Перадае наступнае паведамленне: «Дарагія сябры, я вельмі ўдзячны ўсім за падтрымку! У пятніцу 20 жніўня я быў адпушчаны дадому. За мной пакуль захоўваецца статус падазраванага. Я даў падпіску аб неразгалошванні», — напісала яна ў фэйсбуку.

Ляшчэню затрымалі 11 жніўня. Следчы камітэт паведамляў, што экс-пасла правяраюць на датычнасць да «дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?