Апроч Леаніда Судаленкі, абвінавачанымі па справе праходзяць ягоная памочніца Таццяна Ласіца і праваабаронца Марыя Тарасенка. Іх абвінавачваюць па ч. 1, 2 арт. 342 КК (Арганізацыя і фінансаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Леанід Судаленка перадаваў у лістах, за што яго будуць судзіць:
- эпізод з дровамі, якія Леанід прывёз дзецям, чыіх бацьку потым асудзілі за «беспарадкі»;
- відэа, дзе праваабаронца каментуе блогеру пратэсты, што праходзяць у краіне;
- заклік у сацыяльных сетках сустрэць жанчыну, якую вызвалялі пасля 15 сутак арышту;
- семінар па лічбавай бяспецы для праваабаронцаў;
- аплата штрафаў, пошліны за зварот у суд і дапамогі адвакатаў.
Сёмы месяц праваабаронца знаходзіцца пад вартай.





