У музеі археалогіі Кембрыджскага ўніверсітэта размесцяць спецыяльныя шыльды каля гіпсавых скульптур, каб патлумачыць іх белы колер. Прадстаўнікі ўстановы называюць гэта часткай новай стратэгіі супраць расізму.

Сцвярджаецца, што антычныя рымскія і грэчаскія скульптуры даюць няправільнае ўражанне, нібыта ў старажытным свеце існавалі толькі людзі з белым колерам скуры і, адпаведна, нібыта ў той час не існавала ніякай расавай разнастайнасці. Але факультэт класікі Кембрыджа збіраецца, як кажуць, ператварыць праблему ў магчымасць, піша Daily Mail.

Супрацоўнікі ўстановы збіраюцца звярнуць увагу на разнастайнасць саміх скульптур і «ролю, якую класічная скульптура адыграла ў гісторыі расізму». Адпаведныя таблічкі, якія патлумачаць, як ставіцца да белага колеру скульптур, з’явяцца ў музеі ўжо ў гэтым годзе. У сваю чаргу, супрацоўнікам ўніверсітэта прапануюць уключыць аналагічную інфармацыю пра класічныя скульптуры ў тэкст лекцый і навучальныя матэрыялы.

Тым не менш, шмат навукоўцаў паставіліся да гэтай прапановы адмоўна. Адзін з выкладчыкаў распавёў брытанскаму рэсурсу Daily Telegraph, што было б лёгка зразумець, калі б такая прапанова паступіла ад студэнта, але тое, што ідэю адобрыў факультэт, адначасова і пужае, і смяшыць. Іншы выкладчык адзначыў, што большая частка з 600 старажытнагрэчаскіх і рымскіх скульптур адлюстроўвае знешнасць старажытных грэкаў і рымлян, таму будзе цяжка падкрэсліць разнастайнасць гэтых вобразаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0