Малады чалавек жанаты, ягоная жонка цяжарная. Яго ўзялі пад варту сёння ў судзе Цэнтральнага раёна, піша Радыё Свабода.

Сяргей Балахонаў патлумачыў на судзе, што гартаў навіны на старонцы «УКантакце» і дадаваў песьні сабе на старонку, каб пазьней праслухаць іх.

«Я спярша песьню не паслухаў, я дадаваў на сваю старонку розныя песьні, а праз тыдзень паслухаў. Я ў сэнс не ўнікаў, а потым, калі мяне затрымалі і далі зноў праслухаць гэтую песьню, тады ўнік. Зразумеў, што песня мела абразлівы характар», — тлумачыў ён.

У абвінавачанні гучала, што песьню ён размясціў «наўмысна, з мэтай прычынення шкоды аўтарытэту прэзідэнту».

Міліцыянер, які выступаў сведкам, патлумачыў, што ў ходзе маніторынгу «заўважылі песню на старонцы Балахонава». Далей праводзіліся «аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы», у ходзе якіх атрымалі інфармацыю, што жыхар Гомеля «негатыўна ставіцца да міліцыі і ўлады ў цэлым». 

У апошнім слове малады чалавек плакаў і прасіў не пазбаўляць яго волі, казаў, што раскайваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0