«Жыццё пакажа, наколькі можна верыць гэтым абяцанням, — сказаў Станіслаў Зась, адказваючы на адпаведнае пытанне. — Хоць, вядома, мы памятаем тыя часы, калі «Талібан» кіраваў Афганістанам, і ў тыя гады, вядома ж, наркатрафік з тэрыторыі Афганістана быў зніжаны вельмі істотна: па розных ацэнках — ад 6 да 10 разоў. Калі цяпер гэтыя абяцанні будуць выконвацца, вядома, гэта можна толькі вітаць. Спадзяёмся, што яны будуць выконвацца», — цытуе словы Зася БелТА.

«Але разам з тым ёсць асцярогі — калі не будуць знойдзеныя іншыя крыніцы даходаў у кіраўніцтва «Талібана», то мы ўбачым некалькі іншую сітуацыю і рэальнасць. Але я ўсё-ткі спадзяюся, што тая палітыка, якая праводзілася «Талібанам» па барацьбе з наркотыкамі, будзе рэалізавана і ў цяперашні час», — дадаў генеральны сакратар АДКБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0