Уладзімір і Клаўдзія гадавалі чацвярых дзяцей. Старэйшаму 16, самаму малодшаму — 3 гады.

«Маці там п’е дакладна. Жорстка п’е. Быў час, калі нават дзяцей забіралі ў прытулак, яе пазбаўлялі бацькоўскіх правоў, але яна пасля кадзіравалася і малых вярталі, — расказвае аднавясковец. — Калі яе ў першы раз пазбавілі правоў, яны з мужам нават не былі яшчэ распісаныя, Уладзіміру прыйшлося рабіць тэст на бацькоўства, каб дазволілі ўзяць дзяцей да сябе.

Ці п’е Уладзімір, я не ведаю. Але яго бацькі таксама пілі ўсё жыццё. Што там вырасце, гледзячы на такое з маленства?

Дзеці ў іх самі па сабе заўсёды. Напрыклад, бацька на працы, а маці можа знікнуць на гулі на тыдзень.

Меншых апошнім часам даглядалі бацькі Уладзіміра. Здаецца, яны менш сталі піць, часта бачыў, як вадзілі дзяўчынку ў садзік. Але што там цяпер у іх — не ведаю».

«Наша Ніва» паспрабавала звязацца з Уладзімірам ці Клаўдзіяй, але слухаўку зняў старэйшы сын. Ён паведаміў, што маці і бацька не ў стане размаўляць. Юнак распавёў, што маці з бацькам былі на працы, дзеці самі дома. 

«Рэзка закрычала малодшая сястра, паклікала брата. Мы прыйшлі, малы ляжаў каля калонкі. Яго адкінула на 10 метраў. Што там здарылася — ніхто не бачыў. Раней яго неяк ударыла токам тая ж калонка, з таго часу ён не падыходзіў да яе. Нават калі хацеў вады — прасіў у нас.

Хуткую выклікалі, малы быў без прытомнасці. Я прасіў, каб дактары ехалі хутчэй, але яны ехалі гадзіну. Прыехалі — і канстатавалі смерць». 

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці дзіцяці. Пахаваюць яго заўтра, 24 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0