AP

AP

Па інфармацыі выдання, трыма найбольш уплывовымі людзьмі ў савеце стануць:

мула Абдул Гані Барадар, кіраўнік палітычнага офіса «Талібана» ў Катары;

кіраўнік вайсковай камісіі «Талібана» мула Маулаві Якуб — сын заснавальніка руху мулы Амара;

Халіль Аль-Рахман Хакані — -высокапастаўлены член тэрарыстычнай групоўкі «сетка Хакані».

Талібы не хочуць аднаўляць у Афганістане пасаду прэзідэнта ці якога-небудзь іншага аднаасобнага лідара, але ў той жа час плануюць прапанаваць некаторым членам папярэдняга ўрада месцы ў новай Радзе.

Такім чынам «Талібан» хоча стварыць кіруючы орган, які будзе выглядаць як мага больш інклюзіўным, каб павысіць шанцы на атрыманне прызнання ад міжнароднай супольнасці, піша Foreign Policy.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0