Зяленскі ў прамове тлумачыў, чаму ўкраінскі народ з'яўляецца адзіным, і падкрэсліў — кожны з рэгіёнаў даў дзяржаве важных фігур.

Спачатку кіраўнік дзяржавы падзякаваў Ровеншчыне за першага прэзідэнта Украіны Леаніда Краўчука, затым — Чарнігаўшчыне за другога, Леаніда Кучму, Сумскай вобласці — за трэцяга, Віктара Юшчанку.

А калі чарга дайшла да Данеччыны, Зяленскі зрабіў паўзу і падзякаваў усходняму рэгіёну Украіны за Леаніда Быкава — таленавітага рэжысёра і акцёра, і за спартсмена з сусветным імем Сяргея Бубку.

«Ровеншчына падарыла нам першага прэзідэнта Украіны, Чарнігаўшчына — другога, Сумшчына — трэцяга. Данеччына… падарыла нам Леаніда Быкава і Сяргея Бубку! Луганшчына [лінгвіста] Уладзіміра Даля…»

З-за таго, што прысутныя чакалі, што Зяленскі скажа пра прэзідэнта-ўцекача Віктара Януковіча, пачаўся смех сярод гледачоў. Жарт развесяліў Парашэнку, Юшчанку і Кучму, што прысутнічалі на святкаванні. Першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук знаходзіцца ў бальніцы пасля аперацыі на сэрцы.

Цікава, што Парашэнку Зяленскі таксама не згадаў, адзначае Украінская праўда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0