20 жніўня да года і шасці месяцаў «хатняй хіміі» асудзілі 44-гадовага Арцёма Яршова, дырэктара адной з беларускіх фірмаў. Яго абвінавацілі ў размяшчэнні ўлётак з наступным зместам:

«Паважаныя жыхары! У нашым доме пражывае адзін з сабак рэжыму на ланцугу, Рыбак Юрый Якаўлевіч. Бандыт аказвае ціск на спартсменаў, якія адважыліся казаць праўду пра гвалт і беззаконне, што запанавала ў нашай краіне».

Экспертыза пастанавіла, што ў тэксце маецца негатыўная ацэнка Рыбака, пішуць праваабаронцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0