Фота pixabay.com.

Фота pixabay.com.

Анлайн-пляцоўка Airbnb, якая дапамагае арандаваць прыватнае жыллё ва ўсім свеце, дапаможа размясціць да 20 тысяч бежанцаў з Афганістана. Кампанія будзе супрацоўнічаць са сваімі карыстальнікамі, якія пажадаюць бясплатна размясціць у сябе ўцекачоў, або з тымі, хто будзе гатовы прапанаваць ім жыллё са зніжкай. У другім выпадку ўсе выдаткі, як і аператыўныя расходы, на сябе возьме дабрачынная арганізацыя. Браян Чэскі, сузаснавальнік і выканаўчы дырэктар Airbnb, таксама будзе фінансаваць акцыю кампаніі.

Чэскі спадзяецца, што дзеянні Airbnb натхняць кіраўнікоў іншых кампаній на аналагічныя дабрачынныя праекты, піша Guardian.

Рэсурс Airbnb.org — некамерцыйная галіна асноўнай кампаніі — быў створаны ў канцы мінулага года з мэтай дапамагаць знаходзіць тэрміновае жыллё для людзей ва ўмовах крызісаў. Ідэя прапаноўваць жыллё бясплатна, аднак, з’явілася яшчэ раней. У 2012 годзе падчас урагану Сэндзі адна з карыстальніц платформы пажадала прапанаваць жыллё пацярпелым ад стыхіі, і кампанія хутка падхапіла ідэю. З таго часу больш за 75 тысяч чалавек атрымалі такую падтрымку праз каардынацыю Airbnb.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0