Украінская праўда

«За дзесяць гадоў [майго прэзідэнцтва] памылак было нямала. Мы ж усё рабілі ўпершыню, ствараючы дзяржаву, — сказаў «Украінскай праўдзе» Леанід Кучма. — Прычым ўкраінская эканоміка была толькі аскепкам адзінага гаспадарчага комплексу СССР. І дзейнічаць нам даводзілася ў сітуацыі найвастрэйшага крызісу, глыбокага падзення. Але ж далі рады, краіна паднялася».

«Калі ж браць не канкрэтныя ўчынкі і рашэнні, а больш агульны, стратэгічны план, то былі дзве важныя рэчы, якія я недаацаніў.

Першая — гэта нашпігованасць нашага палітыкуму рэшткамі маскоўскай агентуры — і прамых «гэбістаў», і агентаў уплыву. Я нават уявіць не мог, колькі «закладак» (і ў прамым, і ў пераносным сэнсе) пакінула тут на высокім узроўні гэтая структура. Ведаў бы — дзейнічаў бы інакш», — сказаў экс-прэзідэнт Украіны.

«А другая рэч, якую я недаацаніў — гэта патэнцыял украінскай грамадзянскай супольнасці. Яно ўжо даўно апярэджвае ўладу, даказваючы гэта ў самыя вострыя моманты сучаснай гісторыі, але ўпершыню я адчуў гэтую сталасць і гэтую энергію ў дні Майдану», — прызнаў Кучма.

83-гадовы Леанід Кучма прыйшоў у палітыку з пасады генеральнага дырэктара ракетабудаўнічага завода. Кучма быў прэзідэнтам Украіны ў 1994—2004 і сышоў, падпарадкоўваючыся канстытуцыйнаму абмежаванню на колькасць тэрмінаў. Калі ў 2004 годзе фальсіфікацыі на выбарах яго пераемніка прывялі да масавых пратэстаў і першага Майдану, Кучма запрасіў міжнародных пасярэднікаў для дасягнення кампрамісу. У выніку былі праведзеныя паўторныя выбары.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру