Фота pixabay.com.

Кітай увядзе ў школьную праграму прадмет, прысвечаны палітычным поглядам кіраўніка дзяржавы Сі Цзіньпіна. Ідэалогію генсека кітайскай кампартыі будуць выкладаць пачынаючы ад пачатковай школы і нават пасля паступлення навучэнца ва ўніверсітэт.

Вучэнне «Думкі Сі Цзіньпіна» ўключае ў сябе 14 асноўных прынцыпаў, якія датычацца камуністычных ідэалаў. Таксама сістэма поглядаў кітайскага кіраўніка ўключае ў сябе заклік да рэформаў і новых ідэй, абяцанне гармоніі паміж чалавекам і прыродай, павагу да поўнай улады партыі над арміяй і ідэю інтэграцыі Ганконга, Макао і Тайваня з Кітаем на асаблівых умовах, піша ВВС.

У 2018 годзе канцэпцыя «Думкі Сі Цзіньпіна» была ўведзеная ў Канстытуцыю краіны. З таго часу адпаведны прадмет быў уведзены ў некаторых універсітэтах і, у якасці факультатыву, у некаторых навучальных установах для дзяцей школьнага веку. Але цяпер ідэалогію кітайскага кіраўніка будуць выкладаць нашмат больш грунтоўна.

Як паведамляе кітайскае выданне Global Times, у пачатковых школах навучанне будзе звязанае з выхаваннем любові да краіны, кітайскай кампартыі і сацыялізму. У сярэдніх школах фокус змесціцца на спалучэнне вопыту ўспрымання і вывучэння ведаў, каб дапамагчы навучэнцам сфарміраваць базавыя палітычныя думкі і меркаванні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру